Вам - заданне
Вам - заданне
Николай Чергинец
Читаю сейчас:
Название:
Вам - заданне
Автор
Количество страниц
192
Описание
Мікалай ЧАРГІНЕЦ ВАМ — ЗАДАННЕ Валодзя Славін Лета 1941 года выдалася гарачым. У блакітным, бясхмарным небе ярка свяціла сонца. Валодзя Славін глядзеў на спакойную роўнядзь возера і ўяўляў, як ён правядзе лета. Скончаны сёмы клас, наперадзе — канікулы, сустрэчы з сябрамі, спартыўныя гульні, рыбалка. Ды ці мала іншых не меней цікавых заняткаў! Сюды прыбягаў ён ужо трэці дзень запар. Яшчэ 18 чэрвеня воды Свіслачы пачалі запаўняць велізарны катлаван, і цяпер хлапчук, стоячы на абрывістым беразе, з цікавасцю назіраў, як на яго вачах мяняюцца знаёмыя краявіды. Валодзя адламаў ад алешыны сухі сук, запусціў яго ў вялікі зялёны куст, што праплываў міма, стрэльнуў чорнымі вачамі ў бокі дзяўчынкі, якая стаяла паблізу: — Ну, што, Лена?.. Пайшлі. Неадказваючы, дзяўчынка падняла каменьчык, шпурнула ў ваду. Ад воплеску разышліся шырокія кругі. Пасля гэтага яна падышла да Валодзі. Яны накіраваліся да хат, што віднеліся ўдалечыні. Некаторы час Лена ішла моўчкі, потым