Библиотека

Вам - заданне стр. 5

Размер шрифта
-
+
Тема

не верыў вачам, нават уявіць сабе не мог, што зараз павесяць гэтых людзей, гэту дзяўчынку, якую таксама абвінавачваюць у супраціўленні. Гітлераўцы, не развязваючы арыштаваных, кожнага паставілі на табурэткі, размешчаныя пад шыбеніцай. Дзяўчынка стаяла бліжэй за ўсіх да Валодзі, і ён бачыў, што яна адзіная, у каго рукі былі свабодныя. Дзяўчынка маўчала, здзіўлена варочала галоўкай і запытальна глядзела на натоўп, сагнаны на плошчу. Потым, спрабуючы слабенькай ручкай зняць накінутую на яе шыйку грубую вяровачную пятлю, павярнулася да людзей, прыведзеных на пакаранне смерцю.

— Мама! — толькі і змагла выкрыкнуць яна ў прадчуванні бяды.

І тут жа па ўсёй плошчы разнёсся немы жаночы крык:

— Дачушка-а!!! Людзі добрыя! Дык за што ж яны губяць нас? Мы ні ў чым не вінаватыя. Адпусціце хоць дзіцё! Яна яшчэ нічога ў жыцці не бачыла.

Адзін з фашыстаў падышоў да табурэткі... Маці схапіла Валодзю за плечы, павярнула тварам да сябе, закрыўшы яму вушы рукамі, прыцягнула галаву да сваіх грудзей... Яе вусны ашалела шапталі: «Не глядзі, не глядзі!»

Дахаты яны вярнуліся ўзрушаныя, доўга сядзелі на кухні, не запальваючы святла.

Таццяна Андрэеўна

Прайшло толькі тры тыдні, як пачалася вайна, а Таццяне Андрэеўне Мачалавай здавалася, што прайшлі гады.

Мачалава ўся змарнавалася ад пастаяннай трывогі за лёс мужа. Пётр з’ехаў з вёскі на вяселле да стрыечнага брата. Вяселле павінна было адбыцца 22 чэрвеня, у нядзелю, і раптам — вайна.

Першыя два дні пайшлі на тое, каб хутчэй даставіць з піянерскага лагера дзяцей. А затым пачалося пакутлівае чаканне. Таццяна дні напралёт стаяла на ўскрайку вёскі, глядзела да рэзі ў вачах на дарогу, а Пятра ўсё не было.

Навіны ў вёску прыходзілі з вялікім спазненнем, але ад чырвонаармейцаў, якія спешна праходзілі праз вёску і накіроўваліся на ўсход, людзі ведалі, што немец наступае. Неяк над прасёлкавай дарогай, што цягнулася ад вёскі да лесу, з’явіліся два самалёты з крыжамі на крылах. Яны нізка праляцелі над галовамі людзей, якія ішлі з клункамі ў руках па пыльнай дарозе, развярнуліся і ўдарылі ўніз з кулямётаў.

Пасля таго як сцярвятнікі паляцелі, мясцовыя жыхары пахавалі шаснаццаць чалавек, якія засталіся ляжаць на дарозе і ў кювеце. На чацвёрты ці пяты дзень вайны да Таццяны ў хату прыйшоў старшыня калгаса. Схуднелы, з чорным змардаваным тварам, ён сказаў:

— Табе, Таццяна Андрэеўна, трэба з дзецьмі сыходзіць на ўсход. Можа так здарыцца, што немцы прыйдуць сюды, а ў цябе муж — участковы, сама — настаўніца, і чакаць табе ад іх дабра не трэба.

—Я буду чакаць мужа, — цвёрда адказала Т аня і прытуліла да сябе сына. — Павінен жа ён сюды вярнуцца, а потым ужо на фронт ісці.

Яна ніколькі не сумнявалася ў тым, што Пётр вернецца. Таццяна разу­мела, што ён, вядома, пойдзе на фронт, але спачатку, хоць на дзянёк, хоць на гадзінку, абавязкова забяжыць дахаты, развітаецца і скажа, што ёй і дзецям рабіць, як быць далей. Яна так і сказала тады старшыні. А той глуха адказаў:

— Гродна, Таццяна Андрэеўна, далёка, і ўсё можа здарыцца ў дарозе. Тым больш, ён чалавек вайсковы, яго маглі прызваць у армію і адтуль. Так што паслухай мяне — і ідзі!

Але Таццяна стаяла на сваім,

Переход на страницу
Ваш комментарий
Рейтинг

Имя, оценка и комментарий будут опубликованы после модерации. Не указывайте личные данные. Политика конфиденциальности.